Дэпутаты парлямэнцкай асамблеі АБСЭ на паседжаньні ў Капэнгагене падрыхтавалі рэзалюцыю па Беларусі.
Прыняць рэзалюцыю запрапанавалі дэпутаты Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ад Італіі, Польшчы, Літвы й Нямеччыны. Дакумэнт будзе разгледжаны на бліжэйшай сэсіі ПА АБСЭ 6 ліпеня ў Бялградзе.
У рэзалюцыі парлямэнтары заклікаюць Беларусь, у прыватнасьці, вызваліць затрыманых у сувязі са сьнежаньскай дэманстрацыяй, дазволіць палітычным вязьням на сустрэчы з адвакатамі, сваякамі й мэдыкамі ды распрацаваць закон аб СМІ ў адпаведнасьці зь міжнароднымі абавязацельствамі краіны.
аз