http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157211

"Камітэт абароны журналістаў" патрабуе спыніць судовы перасьлед Анджэя Пачобута

15.06.2011

Амэрыканская праваабарончая арганізацыя "Камітэт абароны журналістаў" патрабуе спыніць судовы перасьлед  і неадкладна вызваліць Анджэя Пачобута.

"Гэта абуральна, што журналіста ў Эўропе ў ХХІ  стагодзьдзі судзяць за зачыненымі дзвярыма толькі за тое, што ён пісаў крытычныя артыкулы пра абранага лідара. З Анджэя Пачобута павінны зьняць усе палітызаваныя абвінавачаньні й вызваліць", — сказаў намесьнік дырэктара арганізацыі Робэрт Махоні.

Пачобут абвінавачваецца на падставе двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі, за што яму пагражае да 4 гадоў турмы. Працяг суду  па ягонай справе перанесены на пятніцу.
Вызваленьня Пачобута запатрабавалі ад беларускіх уладаў кіраўніцтва ЭЗ і афіцыйная Варшава. Лёс журналіста таксама абмяркоўваўся на перамовах польскіх уладаў з Баракам Абамам  падчас ягонага нядаўняга візіту ў Варшаву.

 
кр/БелаПАН