http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157236

Польскія журналісты затрыманыя ў Горадні

16.06.2011

Польскія журналісты, затрыманыя міліцыяй учора ўвечары ў Горадні, былі вызваленыя пасьля  інтэрвэнцыі двух польскіх консулаў.

Апэратар грамадзкага Польскага тэлебачаньня Барыс Чарняўскі (грамадзянін Расеі) ды журналістка радыёстанцыі TOK FM Агнешка Ліхнэровіч павялі ва ўчастку міліцыі каля 2 гадзінаў.

Консул РП у Горадні Яцэк Даліва зазначыў, што нягледзячы на абавязваючыя дамовы, беларускі бок не паведаміў дыпляматам пра затрыманьне польскай грамадзянкі. Консул даведаўся пра згаданы факт зь іншых крыніцаў.

Вечарам у Горадні, падобным чынам як у Менску ды іншых гарадох Беларусі прайшлі акцыі пратэсту „Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”.  Затрыманыя падчас акцыі пасьля нейкага часу былі адпушчаныя.

аз