http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157256

НАВУКА Й ТЭХНІКА

16.06.2011

Касьмічны спэктакль: зацьменьне Месяца

Учора ў вечары можна было назіраць за зацьменьнем Месяца. Касьмічны спэктакль пачаўся каля 20-й гадзіны паводле цэнтральнаэўрапейскага часу.

Аматары гэткіх відовішчаў маглі захапляцца зацьменьнем цягам амаль паўтары гадзіны.

За згаданай зьявай найлепш было сачыць жыхарам Афрыкі, Блізкага Ўсходу ды Сярэдняй Азіі, крыху горш – эўрапейцам.

А хто не пасьпеў пабачыць учорашняе зацьменьне, мае наступны шанец 10 сьнежня.

Зьява зацьменьня Месяца адбываецца ў момант, калі Сонца, Зямля й Месяц становяцца на адной лініі. Тады Зямля перакрывае сонечнае сьвятло, якое не даходзіць да Месяца, і ён хаваецца ў ценю нашай плянэты.
Як падкрэсьліваюць экспэрты, за зацьменьнем Месяца лягчэй сачыць, чым за зацьменьнем Сонца, паколькі Месяц хаваецца на больш працяглы час, чым нашая зорка, й гэта бачна з большай тэрыторыі Зямлі.

аз


Мазурскія жанчыны - на мамаграфію!

Да канца чэрвеня жыхаркі рэгіёну Мазуры (паўночна-ўсходняя Польшча) змогуць прайсьці бясплатную  мамаграфію - рэнтгенўскае абсьледваньне грудзей.

Адмыслова з гэтай мэтай у гарады рэгіёну, напрыклад, Алецка, Гіжыцка й Вэнгажэва прыбудуць перасоўныя пункту-кабінэты мамаграфіі.

Нагадваем, мамаграфію павінны пастаянна праходзіць усе жанчыны, якім больш чым 35 гадоў. Полькі ва ўзросьце 50-69 гадоў згаданае абсьледаваньне могуць прайсьці бясплатна ў рамках агульнапольскай прафіляктычнай праграмы.

Рак грудзей - гэта найбольш частае анкалягічнае захворваньне сярод жанчын (20% ад агульнай колькасьці анкахворых жанчын).

Мамаграфія на сёньняшні дзень зьяўляецца адзіным эфэктыўным спосабам дыягностыкі раньніх сымптомаў хваробы.

аз

Мадагаскар – пярліна натуры

Навукоўцы ў захапленьні ад біяразнароднасьці Мадагаскару.

Паводле найноўшага рапарту арганізацыі эколягаў WWF, цягам апошняй дэкады на выспе былі зафіксаваныя амаль 400 новых гатункаў расьлінаў, 42 гатункі беспазваночных ды амаль 200 гатункаў паўзуноў, гадаў і млекакормячых.

Каб паглядзець згаданыя шэдэўры натуры не абавязкова ехаць на Мадагаскар. Хопіць накіравацца ў брытанскі горад Бат, дзе ў гандлёвым цэнтры быў наладжаны міні-заапарк, прысьвечаны згаданай выспе.

Тым часам экспэрты з WWF перасьцерагаюць, што далікатныя гатункі на Мадагаскары знаходзяцца пад пагрозай у сувязі зь нестабільнай палітычнай і эканамічнай сытуацыяй краіны.

Тым ня менш Мадагаскар, гэта для навукоўцаў выключнага пярліна – выспа якая адарвалася ад Індыі 80 мільёнаў гадоў таму й была ізаляваная ад сьвету. Менавіта гэта прычынілася да ўзьнікненьня шэрагу выключных гатункаў фаўны й флёры.

аз

У Болтане хочуць трансляваць жалобныя цырымоніі па інтэрнэце

Савет брытанскага горада Болтан разглядае магчымасьць трансьляваньня па інтэрнэце пахавальных цырымоніяў.

Паводле згаданага праекту, сям’я й сябры памёрлага змогуць зайсьці на адпаведную старонку ды віртуальным чынам прыняць удзел жалобнай падзеі.

Савет гораду плянуе таксама адчыніць электронную кнігу памяці ды  пашырыць трансляцыю жалобных мерапрыемстваў на цырымонію на могілках ды ў крэматорыі. Перад канчатковым рашэньнем уладаў пройдуць грамадзкія кансультацыі.

аз


Падрыхтавала Анна Задрожна

Здымкі: pl.wikipedia.org