У Пецярбурзе пачаўся XV-ы міжнародны эканамічны форму, у якім удзельнічаюць каля 2 тысячаў экспэртаў, бізнэсмэнаў, дыпляматаў і палітыкаў зь некалькіх дзясяткаў краін сьвету.
Чакаецца, што ў кулюарах мерапрыемства адбудуцца перамовы аб завяршэньні працэсу далучэньня Расеі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.
Патрон мерапрыемства – прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў – заявіў, што будзе ўдзельнічаць ва ўсіх важнейшых дыскусіях, датычных разьвіцьця Расеі й глябальнай эканомікі.
аз