http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157265

Над удзельнікамі пратэсту ў "Брузгах" ладзяць новыя суды

16.06.2011

Над удзельнікамі пратэсту ў "Брузгах" ладзяць новыя суды. Сёньня судзяць тых удзельнікаў, каго зафіксавалі на фота- і відэаздымках. Людзей выклікаюць у Гарадзенскі абласны суд. Удзельнікам акцыі пратэсту вызначылі розны час, каб не зьбіраць усіх разам. Паводле ўступных зьвестак, ужо асуджана каля дзесяці чалавек. Усіх аштрафавалі на 1 млн 50 тысяч рублёў (30 базавых велічыняў).

Нагадаем, у нядзелю ў "Брузгах"  на беларуска-польскай мяжы адбылася акцыя пратэсту. Яе ўдзельнікі выступалі супраць абмежаваньня вывазу аўтамабільнага паліва з краіны. Удзел у акцыі прынялі каля 300 чалавек. Міліцыя затрымала 22 чалавекі. 15 з іх атрымалі штрафы ў межах 500 даляраў.

кр/nn.by