http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157268

Iншаземцаў у Беларусі будуць лячыць за валюту

16.06.2011

Установы аховы здароўя Беларусі да 1 ліпеня маюць намер атрымаць дазвол Нацбанку краіны на аказаньне мэдычных паслуг замежным грамадзянам за валюту. Пра гэта паведаміў міністар аховы здароўя Васіль Жарко.

"Мы прынялі рашэньне, каб разьлікі для замежнікаў праводзіліся ў валюце. Кожная ўстанова павінна атрымаць у Нацбанку да 1 ліпеня ліцэнзію й аказваць паслугі за валюту", – сказаў Жарко.

Ён адзначыў, што некаторыя арганізацыі такі дазвол ужо маюць. Летась у Беларусі лячэньне атрымалі 98 тысяч замежных грамадзянаў, у асноўным грамадзяне Расеі.

 

кр/Інтэрфакс