http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157271

ЗША рыхтуюць рэзалюцыю ААН па Беларусі

16.06.2011

Злучаныя Штаты Амэрыкі вядуць перамовы з шэрагам другіх краінаў наконт прыняцьця рэзалюцыі па Беларусі ў Радзе ААН па правох чалавека, - гаворыцца ў дакладзе Эстэр Брымэр, кіраўніцы Бюро Дзярждэпартамэнту ЗША па працы зь міжнароднымі арганізацыямі.

У сваю чаргу амбасадарка ЗША пры Радзе ААН па правох чалавека Эйлін Чэмбрлэйн Донагаў выступіла з заявай, у якой выказала заклапочанасьць ЗША падаўленьнем мірных пратэстаў у некаторых краінах сьвету, у тым ліку ў Беларусі.

Яна нагадала, што беларускія ўлады „зьняволілі трох апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта й асудзілі прынамсі 38 апазыцыйных актывістаў на судовых працэсах, якія не дасягалі самых мінімальных стандартаў, што патрабуюцца ад справядлівай і незалежнай сыстэмы юстыцыі”.

аз