http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157342

Эўразьвяз разважае магчымасьць увядзеньнья эканамічных санкцыяў супраць Беларусі

17.06.2011

Эўразьвяз разважае магчымасьць увядзеньнья эканамічных санкцыяў супраць Беларусі. Як неафіцыйна даведалася Польскае радыё, у „чорны сьпіс” патрапяць тры прадпрыемствы, павязаныя з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Запіс аб замарожаньні фінасавых актываў трох беларускіх прадпрыемстваў трапіў у плян бліжэйшага паседжаньня міністраў замежных справаў ЭЗ. Міністры сустрэнуцца ў панядзелак. Да гэтае пары ў ЭЗ не было згоды на ўвядзеньне эканамічных санкцыяў. За ўвядзеньне выказвалася Польшча, але Італія й Латвія, якія маюць эканамічныя інтэрэсы ў Беларусі, выказваліся супраць.

Як даведалася з афіцыйнай крыніцы Польскае радыё, эўрапейскія ўрады схільныя ўвесьці санкцыі супраць трох беларускіх прадпрыемстваў, але канчатковае рашэньне будзе прынятае ў панядзелак у Люксэмбургу.

кр