http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157344

Грэцкія міністры мяняюцца ролямі

17.06.2011

У грэцкім урадзе, які змагаецца з эканамічным крызысам, адбылася замена роляў. Міністар эканомікі Гіоргас Папаканстанцінаў заняў пасаду міністра навакольнага асяродзьдзя. Эканамічнае ведамства ўзначаліў міністар абароны Эвангеляс Вэнізэляс. Менавіта ён будзе адказваць за рэалізацыю ашчаднай праграмы, увядзеньне якой патрабуюць ад Грэцыі ЭЗ і Міжнародны фалютны фонд.

Па Грэцыі днямі пракацілася хваля пратэстаў, выліканая незадаволенасьцю ашчаднымі дзеяньнямі ўраду. Толькі ў Афінах пратэставала некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.


кр