http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157346

У Варшаву прыляцэлі 16 уцекачоў зь Лібіі

17.06.2011

У Варшаву прыляцэлі 16 уцекачоў зь Лібіі. Тры хрысьціянскія сям’і на ўрадавым самалёце прывёз міністар замежных справаў Радаслаў Сікорскі, які знаходзіўся зь візытам у Эгіпце й Тунісе.

Дзьве сям’і паходзіць з Эрытрэі, адна - зь Нігерыі. У сувязі з вайсковымі дзеяньнямі ў гэтых краінах, сем’і ўцяклі ў Лібію, а пасьля перабраліса ў Туніс. У варшаўскім аэрапорце іх чакалі прадстаўнікі Дэпартамэнту па пытаньніх уцекачоў з адпаведнымі дакумэнтамі. У адпаведнасьці з заканадаўцам, гэтыя асобы павінны падаць заявы з просьбаю пачаць працэдуру аб наданьні ім статусу ўцекачоў.

Цяпер сем’і будуць прынамсі паўгоду пражываць у інтэрнаце для уцекачоў пад Варшавай. Прадстаўнікі іміграцыйнага ведамства запэўніваюць, што ім будуць загарантаваныя вельмі добрыя бытавыя й сацыяльныя ўмовы. У прыватнасьці, у іх будзе харчаваньне, згодна з нацыянальнымі традыцыямі, мэдычная апека, а штомесяц будуць атрымліваць грошы на ўласныай пратэбы. Дзеці ўцекачоў ахоплены школьным абавязкам, а дарослыя па жаданьні могуць вывучаць польскую мову з настаўнікам.
 
У Польшчы працэдура прызнаньня статусу ўцекача доўжыцца каля паўгоду.

кр