http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157357

ААН прыняла рэзалюцыю па правох сэксменшасьцяў

18.06.2011

Рада па правох чалавека ААН прыняла рэзалюцыю, у якой гаворыцца, што ўсе людзі роўныя ў правах, нягледзячы на іх сэксуальную арыентацыю.

У ходзе галасаваньня, якое адбылося ў Жэнэве, дакумэнт падтрымалі прадстаўнікі 23-х краін. Некаторыя, у тым ліку дэлегацыі з Аргентыны й ЗША, назвалі рэзалюцыю гістарычнай.

Прадстаўнікі арабскіх дзяржаў і краінаў Афрыкі дакумэнт адкінулі. Усяго "супраць" было пададзена 19 галасоў, устрымаліся тры прадстаўнікі.

кр