18 чэрвеня 1945 году ў Маскве пачаўся працэс кіраўніцтва Польскай падпольнай дзяржавы. У гісторыю ён увайшоў пад назвай „Працэс шаснаццаці”. Сёньня спаўнаецца 66 гадавіна тых падзеяў.
На лаве падсудных апынуліся 16 чалавек, сярод іх старшыня Рады нацыянальнага адзінства Казімеж Пужак, дэлегат ураду на чужыне Станіслаў Янкоўскі, прадстаўнік падпольнай Рады міністраў Адам Бень і ) апошні галоўнакамандуючы Арміяй Краёвай генэрал Леапольд Акуніцкі. Яны былі арыштаваныя функцыянэрамі НКВД у сакавіку 1945 году ў падваршаўскім Прушкове, калі прыехалі на палітычныя перамовы з камуністычнымі ўладамі.
Затрыманых абвінавацілі ў падрыхтоўцы разам зь немцамі нападу на Савецкі Саюз. Ім былі прадстаўленыя абвінавачаньні ў стварэньні баявых аддзелаў і тэрарыстычных груповак, якія мелі забіваць праціўнікаў Арміі Краёвай і савецкіх жаўнераў.
Маскоўскі працэс доўжыўся 4 дні. На падставе вэрдыкту 13 чалавек былі асуджаны на турэмнае зьняволеньне тэрмінам ад 4 месяцаў да 10 гадоў. Генэрал Леапольд Акуніцкі памёр 24 сьнежня 1946 году ў турме на Лубянцы. У савецкіх турмах памерлі таксама Ян Станіслаў Янкоўскі й Станіслаў Ясюкевіч. Астатнія, сярод іх Адам Бень, вярнуліся ў Польшчу, дзе неўзабаве былі зноў арыштаваныя.
кр