Рада ААН па пытаньнях правоў чалавека асудзіла ўлады Беларусі за рэпрэсіі ў дачыненьні да апазыцыі. Рэзалюцыю падтрымала 21 краіна, 5 краінаў прагаласавалі супраць, 19 устрымаліся.
Рэзалюцыя асуджае парушэньні правоў чалавека, якія мелі месца перад, у часе й пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Рада ААН зьвярнулася з просьбаю да Вярхоўнага камісара ААН па пытаньнях правоў чалавека Наві Пілэй сачыць за сытуацыяй у Беларусі й прадставіць ацэнку сытуацыі на паседжаньні рады ў верасьні.
Афіцыйны Менск апэратыўна зарэагаваў на рэзалюцыю. Зьнешнепалітычнае ведамства асудзіла дакумэнт, назваўшы яго палітычна матываваным і безпадстаўным.
кр