http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157378

Amnesty International заклікае Польшчу аказаць ціск на беларускія ўлады

18.06.2011

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае Польшчу падчас старшынства ў Эўразьвязе аказаць ціск на беларускія ўлады з мэтаю вызваленьня ўсіх палітзьняволеных, а таксама спыніць выкананьне сьмяротных прысудаў.

Дзеяньні на карысьць пашаны правоў чалавека заўсёды датычаць канкрэтных асобаў. Эўразьвяз павінен імкнуцца вызваліць беларускіх вязьняў сумленьня Зьмітра Дашкевіча й Анджэя Пачобута, а таксама іншых асоб, каб прадэманстраваць заангажаваньне ў абарону правоў чалавека ня толькі ў сьвеце, але і ў Эўропе”, гаворыцца ў заяве АІ.

1 ліпеня Польшча пачне кіраваць працамі ЭЗ. Цягам першых трох месяцаў АІ будзе сачыць за выкананьнем свайго закліку, пасьля прадставіць вынікі ў адмысловай справаздачы.


кр