http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157379

Чарговыя праблемы на АЭС у Фукусіме

18.06.2011

Чарговыя праблемы на АЭС у Фукусіме. Як паведамляе японскае агенцтва Kyodo, у сховішчах нечакана павысіўся узровень радыяцыі, у сувязі з чым запуск сыстэмы стабільнага ахалоджваньня перагрэтых рэактараў будзе спозьнены. Дзеля таго, каб запусьціць стабільную сыстэму ахалоджваньня, спачатку неабходна выпампаваць забруджаную высокарадыёактыўным цэзіям ваду.

У падземных сховішчах АЭС сабралася каля 100 тысяч тон радыёактыўнай вады, якая выкарыстоўвалася для ахалоджваньня рэактараў пасьля аварыі, выкліканай землятрусам і цунамі 11 сакавіка. Адмыслоўцы папярэджваюць пра пагрозу выцечкі гэтай вады ў мора.

Акцыя па выпампоўцы вады пачалася ўчора ўвечары, аднак у сувязі з высокім узроўнем радыяцыі працы прыйшлося спыніць.

Прадстаўнік кампаніі TEPCO – уладальніка АЭС - паведаміў, што не было ніякай аварыі, аднак не вядома, што зьяўляецца прычынай павышэньня ўзроўню радыяцыі.

кр