Прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі мае новага кіраўніка.
Прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі мае новага кіраўніка. Цяпер яго ўзначальвае былая амбасадарка Латвіі ў Беларусі Майра Мора. Дакумэнт аб яе прызначэньні падпісала ў пятніцу кіраўнік эўрапейскай дыпляматычнай службы Кэтрын Эштан.
Прадстаўніцтва ў Беларусі павінна ўзмацніць падтрымку, якую Эўразьвяз аказвае беларускаму народу, і Майра Мора – найбольш адпаведная асоба, каб гэта зрабіць”, – напісала ў афіцыйнай заяве Кэтрын Эштан. “Любое пашырэньне стасункаў зь беларускім урадам магчымае толькі пасьля вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных” – у чарговы раз падкрэсьліла шэф эўрапейскай дыпляматычнай службы.
Кіраўніцтва Эўрапейскага зьвязу ўпершыню павысіла статус свайго прадстаўніка ў Беларусі да рангу амбасадара – канстатуе інфармацыйны партал TUT.BY. У часы, калі Майра Мора была амбасадарам Латвіі ў Беларусі, яна стала вядомая сваімі крытычнымі выказваньнямі ў адрас афіцыйнага Менску.
Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі / ап