Грамадзянская кампанія “Гавары праўду!” зноў спрабуе легалізавацца.
“Гавары праўду!” зьбіраецца зарэгістравацца ў якасьці дасьледчыцка-асьветніцкай грамадзкай арганізацыі. Лідар кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімер Някляеў спадзяецца, што арганізацыю зарэгіструюць і тлумачыць мэты правядзеньня ўстаноўчага сходу.
У. Някляеў: Як гэта заўсёды робіца, мы абмяркоўваем статут, абіраем старшыняў, намесьнікаў, камітэты – выконваем усе неабходныя юрыдычныя працэдуры. У нас аптымістычны настрой. Мы спадзяемся на лепшае.
Дакумэнты на рэгістрацыю грамадзкай арганізацыі “Гавары праўду!” будуць пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі ў бліжэйшыя дні.
Гэта ўжо другая спроба легалізацыі грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Першы ўстаноўчы сход аднайменнай грамадзкай арганізацыі прайшоў яшчэ ў лістападзе мінулага году.
Міністэрства юстыцыі тады запатрабавала ад сяброў “Гавары праўду!” прадставіць дадатковыя дакумэнты, якіх яны прынесьці не змаглі. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў офіс арганізацыі быў апячатаны, а лідары кампаніі знаходзіліся ў турме – патлумачыў Уладзімер Някляеў.
ап