http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157403

Мэмарыяльную дошку кампазытару Аляксандру Шыдлоўскаму ўсталявалі ў Горадні

18.06.2011

У Горадні адбылося ўрачыстае адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі вядомаму гарадзенскаму кампазытару Аляксандру Шыдлоўскаму, а таксама спадарожнай выставы й канцэрту з нагоды 100-годзьдзя майстра.

Мэмарыяльную дошку ў гонар зьбіральніка беларускіх народных песень,  кампазытара Аляксандра Шыдлоўскага ўсталявалі на гістарычным будынку па вуліцы Дамініканскай ў Горадні, дзе працяглы час працаваў майстар. Аўтарам выступіў знакаміты гарадзенскі скульптар Уладзімер Панцялееў.

Мэмарыяльная дошка можа стацца элемэнтам турыстычнай атракцыі, лічыць супрацоўніца Гарадзенскага абласнога навукова-мэтадычнага цэнтру народнай творчасьці Натальля Пасюта.

Да 100-годзьдзя кампазытара Аляксандра Шыдлоўскага ў Горадні таксама выдалі зборнік ягоных песень пад назвай “Колькі ў небе зор”, які адразу стаўся сапраўдным рарытэтам.

Вацлаў Галімскі, Горадня