http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157468

Біплан, які разьбіўся падчас авіяпікніку, быў спраўны

20.06.2011

Паводле ўступных ацэнкаў спэцыялістаў, лёгкі спартыўны самалёт, што пацярпеў крушэньне падчас паказаў падчас авіяпікніку ў апошнюю суботу ў Плоцку, быў спраўны.

Па справе аб нешчасьлівым здарэньні будзе ўзбуджана сьледзтва.

Трагедыя здарылася ў суботу пасьля поўдня. Падчас выкананьня фігур вышэйшага пілатажу біплан, якім кіраваў пілёт Марэк Шуфа, на вялікай хуткасьці ўрэзаўся ў вадзяную гладзь Віслы й патануў. Нягледзячы на рэанімацыю, якая працягвалася некалькі гадзін, пілёта не ўдалося выратаваць.

аз