Катавіцкая пракуратура абвінаваціла 9 электрыкаў, працаўнікоў шахты «Вуек- Сілезія» ў стварэньні пагрозы страты жыцьця альбо здароўя гарнякоў.
Гэта першыя асобы, абвінавачаныя ў выніку сьледзтва пасьля катастрофы, якая здарылася 8 верасьня 2009 году на шахце «Вуек –Сілезія». У выніку выбуху мэтану загінулі 20 шахцёраў, а 30 атрымалі раненьні.
Паводле пракуратуры, абвінавачаныя адказвалі за нагляд і кансэрвацыю падземнай тэхнікі бясьпекі. Тым часам, паводле вынікаў следзтва, яны не выканалі сваю працу належным чынам, у выніку чаго паўстала сытуацыя пагрозы для здароўя й жыцьця гарнякоў.
аз