http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157478

У Менску не далі правесьці футбольны турнір "Купальскі кубак"

20.06.2011

У Менску не далі правесьці футбольны турнір "Купальскі кубак" . Пра гэта паведаміў арганізатар футбольнага турніру Сяргей Мудрачэнка.

Раз на два гады аматары футболу Менску зьбіраюцца на турнір "Купальскі кубак", прымеркаваны да старажытнага сьвята Купальля. Сёлета правядзеньне турніру плянавалася  ў спартовым комплексе ў Серабранцы. Першапачаткова кіраўніцтва комплексу дало згоду на правядзеньне імпрэзы, пасьля аказалася, што ў гэтым жа часе заплянаванае іншае мерапыремства.

Арганізатары турніру спрабавалі знайсьці іншае месца для гульні.

"Па тэлефоне ўсе з задавальньнем былі гатовыя даць нам пляцоўку, аднак, як толькі мы прыязджалі, нам адразу адмаўлялі – нібыта на пляцоўках неўзабаве пачнуцца іншыя мерапрыемствы", - кажа Сяргей Мудрачэнка.

Пасьля безвыніковых спробаў правесьці турнір, удзельнікі вырашылі пайсьці на найбліжэйшы школьны стадыён і проста пагуляць у футбол. Праз паўгадзіны на стадыёне зьявіліся  два афіцэры міліцыі.  Міліцынты паведамілі аматарам футболу, што гульню на школьным стадыёне яны павінны былі ўзгадніць з дырэктарам школы.  Функцыянеры патлумачалі, што іх накіравалі назіраць за гульцамі й запыталі, як доўга тыя зьбіраюцца бегаць на стадыёне.

Турнір па міні-футболе “Купальскі кубак” упершыню быў праведзены ў 2003 годзе. Турнір арганізуецца адзін раз на два гады.

кр/ svaboda