Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў раптоўна вылецеў у Маскву. Паводле інфармацыі агенцтва РІА «Новости», кіраўнік беларускага дыпведамства прыбыў на перамовы з кіраўніком расейскага МЗС Сяргеем Лаўровым. Падчас сустрэчы міністры абмяркуюць пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама пэрспэктывы расейска-беларускага ўзаемадзеяньня ў фармаце АБСЭ й іншых міжнародных рэгіянальных арганізацыях.
кр