http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157489

Разгляд скаргі Ірыны Халіп перанесены на месяц

21.06.2011

Разгляд справы Ірыны Халіп, Паўла Севярынца й Сяргея Марцaлева адбудзецца 19 ліпеня, паведамілі ў Менскім гарадзкім судзе.

Раней касацыйную скаргу плянавалася разгледзець 21 чэрвеня.
 
Суд Заводзкага раёну асудзіў Ірыну Халіп на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на 2 гады. Сяргей Марцaлеў асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады. Павал Севярынец асуджаны на 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Усе яны асуджаныя па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу — «удзел у дзеяньнях альбо арганізацыя дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак”.

Інтэрфакс/аз