http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157495

МЗС РП абурана выказваньнем летувіскай амбасадаркі

20.06.2011

Польскае міністэрства замежных справаў абуранае выказваньнем амбасадаркі Летувы ў Варшаве на тэму польскай меншасьці ў Летуве. Лярэта Закарэвічэнэ ў інтэрвію агенцтву BNS абвінаваціла летувіскіх палякаў у адсутнасьці ляяльнасьці ў дачыненьні да сваёй дзяржавы.

Прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі заявіў, што ён абураны й расчараваны выказваньнем амбасадаркі.

„Я лічу неадпаведным фармуляваць гэткія погляды, не прадстаўляючы якіх-колечы доказаў,” - заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў РП.

аз