20–21 чэрвеня міністры фінансаў і эканомікі Беларусі Андрэй Харкавец і Мікалай Снапкоў праводзяць сустрэчы зь інвэстарамі ў Нямеччыне й Аўстрыі.
Як паведамляецца ў прэс-рэлізе Міністэрства фінансаў Беларусі, «падчас працы, што праводзіцца на міжнародных фінансавых рынках», Харкавец і Снапкоў сустрэнуцца з прадстаўнікамі банкаўскіх і экспартна-крэдытных агенцтваў Аўстрыі й Нямеччыны, інвэстарамі, у тым ліку трымальнікамі беларускіх эўрабондаў.
Мэта сустрэчаў - абмеркаваньне сытуацыі ў эканоміцы Беларусі й дзеяньняў па яе стабілізацыі.
Варта зазначыць, што з такімі мэтамі Харкавец і Снапкоў ужо знаходзіліся ў Вене й Франкфурце-на-Майне 12–16 красавіка гэтага года.
БелаПАН/аз