http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157516

Судовыя выканаўцы ў кватэры Пачобута

21.06.2011

Судовыя выканаўцы наведалі ў Гродне кватэру сямі’і карэспандэнта польскага выданьня “Gazeta Wyborcza” Анджэя Пачобута.

Паводле жонкі журналіста Аксаны, выканаўцы хацелі апісаць маёмасць, каб спагнаць штрафы з мужа, але яна паясьніла, што ўся бытавая тэхніка была апісаная раней КДБ пасьля таго, як супраць Анджэя была распачатая крымінальная справа аб абразе Лукашэнкі.

Судовы працэс над журналістам пачаўся 14 чэрвеня. Наступнае паседжэньне – 23 чэрвеня.
Нагадваем, Пачобута абвінавацілі ў паклёпе й абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Абвінавачваньне выстаўленае, між іншым, на падставе ягоных артыкулах у выданьні “Gazeta Wyborcza”. Журналісту пагражае ад 2 да 4 гадоў зьняволеньня.

svaboda.org/аз