http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157517

Прыйшоў першы транш крэдыту ЭўрАзЭС

21.06.2011

Першы транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС - 800 мільёнаў даляраў - адпраўлены ў Беларусь, -  паведаміў віцэ-прэм'ер, міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.

„Беларусь учора да вечара выканала ўсе фармальныя абавязаньні, і сёньня (у аўторак) грошы ў дарозе, ужо адпраўленыя з Алма-Аты”, — заявіў Кудрын.

Нагадваем, пагадненьне пра выдзяленьне Беларусі крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС у 3 мільярды даляраў было падпісана 9 чэрвеня ў Менску.

Інтэрфакс/аз