http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157518

У Маскве абмяркоўваюць умовы продажу „Белтрансгазу”

21.06.2011

У Маскве беларуская дэлегацыя ў складзе першага віцэ-прэм'ера Ўладзімера Сямашкі й міністра энэргетыкі Аляксандра Азярца абмяркоўвае зь кіраўніцтвам канцэрну „Газпром" умовы продажу „Белтрансгазу”.

Намесьнік старшыні праўленьня „Газпрому” Аляксандар Мядзьведзеў заявіў журналістам, што закранацца будуць ня толькі пытаньні кошту 50% акцыяў беларускага прадпрыемства, але таксама ўмоваў дзеля яго эфэктыўнай працы.
 
Нагадваем, афіцыйны Менск зьвязвае продаж акцыяў  „Белтрансгазу” за 2,5 млрд даляраў ЗША з падпісаньнем газавага кантракту на 2012-2014 гады.

Аднак кіраўнік расейскага газавага канцэрну Аляксей Мілер перасьцярог, што гэткая залежнасьць можа давесьці да тупіку ў перамовах.

Інтэрфакс/аз