http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157523

44 чалавекі загінулі ў авіякатастрофе самалёту пад Петразаводзкам

21.06.2011

44 чалавекі загінулі ў авіякатастрофе самалёту пад Петразаводзкам у Карэліі. Самалёт  Ту-134 расейскай  авіякампаніі "RusAir", на борце якога знаходзіліся 43 пасажыры й 9 чальцоў экіпажу, выконваў рэйс з Маскву ў Петразаводзк. Машына пацярпела крушэньне раніцай пры падыходзе на аварыйную пасадку. Сярод сьмяротных ахвяраў ёсьць ішаземцы: грамадзянін Швэцыі, Галяндыі, двое грамадзянаў Украіны, а таксама чатыры чалавекі з падвойным расейска- амэрыканскім грамадзянствам.

Паводле словаў навочных сьведкаў катастрофы, адразу пасьля прызямленьня самалёт загарэўся.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, адной з прычынаў катастрофы можа быць няспраўная сыстэма навігацыі й вельмі дрэннае надвор’е. На месцы катастрофы працуюць экспэрты Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту.

кр