http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157554

Уроцлаў стане Эўрапейскай сталіцай культуры 2016

21.06.2011

Уроцлаў стане Эўрапейскай сталіцай культуры 2016. Сталіца Ніжняй Сылезіі перамагла ў спаборніцтвах за ганаровае званьне ў апошнім этапе з Катовіцэ, Люблінам, Варшавай і Гданьскам. Сёньня эўрапейскае журы вызначыла пераможцу.

„Эўрапейская сталіца культуры” зьяўляецца адной з буйных культурніцкіх праграмаў ЭЗ, адрасaванай для эўрапейскіх гарадоў.

Ініцыятаркай конкурсу зьяўляецца былая міністар культуры Грэцыі Мэліна Мэркуры, а першай сталіца сталі Афіны ў 1985 годзе.

У адпаведнасьці з прынцыпямі конкурсу штогод абіраюцца дзьве Эўрапейскія сталіцы культуры. У 2016 годзе гэтае зьваньне будуй насіць польскі й гішпанскі гарады.

кр