Кампанія «Інтэр РАО ЕЭС» вырашыла адтэрмінаваць да панядзелка спыненьне паставак электраэнэргіі Беларусі з-за нявыплаты доўгу, паведаміў афіцыйны прадстаўнік кампаніі.
Антон Назараў паведаміў Польскаму радыё, што «Інтэр РАО» некалькі разоў адтэрміноўвала аплаты па запазычанасьці за пастаўленую Беларусі электраэнэргію. Ён нагадаў, што першапачаткова плянавалася спыніць пастаўкі ўжо сёньньня.
Запазычанасьць паўстала з-за праблемы з купляй валюты на беларускім рынку. Па выніках беларуска-расейскіх перамоваў быў падпісаны графік плацяжоў, згодна зь якім беларускі бок абавязваецца пагасіць запазычанасьць за расейскую электраэнэргію да 5 ліпеня.
кр