http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157612

Польскія школьнікі закончылі навучальны год

22.06.2011

Сёньня з удзелам міністра адукацыі ў базавай школе ў Тромбках Велькіх ля Гданьска прайшла агульнапольская ўрачыстасьць заканчэньня навучальнага году.

Пры нагодзе ўрачыстасьці міністар Катажына Халь сымбалічна адкрыла школьную дзіцячую гульнявую пляцоўку.

Кіраўнік польскага міністэрства адукацыі  ў якасьці дасягненьняў завершанага сёньня школьнага году назвала, у прыватнасьці, павелічэньне колькасьці дзяцей ў дзіцячых садках.

Паводле дадзеных міністэрства, сёлета ў садкі хадзіла 65% польскіх дзяцей ва ўзросьце 3-5 гадоў.

аз