http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157613

Браніслаў Камароўскі працягвае афіцыйны візыт у Славаччыне

22.06.2011

Браніслаў Камароўскі працягвае другі дзень афіцыйнага візыту ў Славаччыне. Учора польскі прэзыдэнт размаўляў зь кіраўніком рэспублікі Іванам Гашпаровічам і прэм’ер-міністрам краіны Івэтай Радзічовай.

У сваю чаргу сёньня лідар польскай дзяржавы сустрэўся зь міністрам замежных справаў Славацкай Рэспублікі. Падчас сустрэчы закраналася, між іншым, пытаньне падтрымкі з боку дзьвюх краінаў эўрапейскіх памкненьняў Украіны.

аз