http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157618

127,5 мільёна эўра штрафу для TPSA

23.06.2011

127,5  мільёна эўра – такі штраф павінна заплаціць Тэлекамунікацыя Польска (TPSA) за парушэньне эўрапейскіх прынцыпаў канкурэнцыі.

Штраф прызначыла Эўракамісія, якая пасьля двухгадовага рассьледаваньня пастанавіла, што кампанія выкарыстала сваю дамінуючую пазыцыю на рынку інтарнэтных паслугаў.

Паводле Эўракамісіі, TPSA ўскладняла сваім канкурэнтам доступ да тэлекамунікацыйнай сеткі альбо ўвогуле адмаўлялася ад супрацы.

Упершыню польская фірма пакараная за парушньне прынцыпаў канкурэнцыі на рынку інтарнэтных паслугаў.  Эўракамісія зацікавілася практыкамі TPSA пасьля скаргаў, якія падалі яе канкурэнты.

аз