Актывісты суполкі „Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” заклікаюць беларусаў, як і тыдзень таму, выйсьці на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў на маўклівую акцыю пратэсту.
Нагадваем, ідэя гэткай незвычайнай формы пратэсту нарадзілася ў сацыяльных сетках.
Калі нехта выходзіць з лёзунгамі, яго адразу ж хапаюць. Таму інтэрнаўты прыдумалі: проста выходзіць і гуляць.
Першыя акцыі СМІ нават не заўважылі, паколькі заклікі на іх распаўсюджваліся толькі ў сацыяльных сетках, а выходзіла на плошчы пара дзясяткаў людзей.
Аднак ідэя настолькі распаўсюдзілася, што колькасьць людзей, якія сабраліся ў цэнтры Менска апошнім разам (15 чэрвеня), напалохала ўладу.
Таксама сёння актывісты заклікаюць выйсьці на плошчу, а пракуратура й міліцыя пагражаюць прыцягнуць да адказнасьці ўдзельнікаў акцыі.
Аднак цяпер ужо вядома, што міліцыя затрымала першых удзельнікаў, а таксама журналістаў, якія выконвалі свае службовыя абавязкі.
аз