http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157629

Каталікі адзначаюць Божае Цела

23.06.2011

Сёньня каталіцкія вернікі адзначаюць Божае Цела, адно з найбольш урачыстых сьвятаў у каталіцкім літургічным календары.

Сьвята, якое паходзіць з XIII стагодзьдзя, перш за ўсё, прысьвечанае ўшанаваньню Найсьвяцейшага сакрамэнту – таямніцy перамены хлеба й віна ў Цела й Кроў Ісуса Хрыста, што адбываецца падчас сьвятой імшы.

Вельмі важны элемэнтам згаданага сьвята Божага Цела зьяўляецца ўрачыстая працэсія.

Божае Цела – гэта ў Польшчы дзяржаўнае сьвята й, згодна з законамі, вялікія крамы ды гандлёвыя цэнтры будуць зачыненыя.