У Польшчы ў дзіцячых садках завяршаецца адукацыйны год. Муніцыпальны дзіцячы садок №14 у Беластоку зь беларускімі групамі завяршае 15-ы сэзон. Цягам гэтага часу ўдвая павялічылася колькасьць дзетак у гэтых групах. Выхаванцы беларускіх груп беластоцкага дзетсадка прымаюць актыўны удзел у розных конкурсах, аглядах ды фэстывалях, часта займаючы першыя месцы. А на разьвітаньне з годам і перад тым, як пайсьці на канікулы, маладыя артысты зладзілі мастацкае прадстаўленьне, за якім назіраў і наш карэспандэнт Юрка Ляшчынскі.
рэпартаж у далучаным гукавым файле