http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157653

Суд над Анджэем Пачобутам- перапынак да 24 чэрвеня (AUDIO)

23.06.2011

Судовае паседжаньне па справе вядомага гарадзенскага журналіста й грамадзкага дзеяча Анджэя Пачобута, якое доўжылася каля дзьвюх з паловай гадзінаў, працягнецца 24 чэрвеня.

Ля будудку суду Ленінскага раёна Горадні сабралося каля сотні прыхільнікаў арыштаванага журналіста. Гэтым разам не абыйшлося без скандалу. З Горадні паведамляе наш карэспандэнт Вацлаў Галімскі.

Адмоўную рэакцыю прысутных ля будунку суду выклікала раптоўнае затрымань не віцэ-старшыні непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Рэнаты Дземянчук.Як паведаміла старшыня суполкі Анжэліка Арэхва, яе спрабавала ратаваць жонка Анджэя Пачобута Аксана:

Анжаліка Арэхва: Ня ведаю, чаму Рэнату забралі, але забралі, пасадзілі ў машыну й некуды вывезьлі. Будзем цяпер шукаць куды павезьлі, спрабаваць даведацца нешта. Аксана, па-першае, хацела, каб выпусьцілі Рэнату, дамагалася гэтага, а таксама дамагаецца, каб ёй дазволілі пабачыць мужа, бо ён хварэў і цяпер невядома ў якім ён стане...

Штурханіна зь міліцыянтамі хутка скончылася. Паводле аднаго з адвакатаў Анджэя Пачобута Ўладзімера Кісялевіча, працэс можа зацягнуцца

Уладзімер Кісялевіч:  Усе хадайніцтвы судзьдзём былі адхілены, адвакат Бірылаў таксама заявіў некалькі хадайніцтваў. Напрыклад, узяць інфармацыю зь інтэрнэт-сайтаў, дзе пішуць пра Лукашэнку й дзе сам Лукашэнка называе сябе дыктарам. Усе хадайніцвы незадаволены. Прадстаўнік дзяржаўнага абвінавачваньня адмовіўся падтрымліваць хадайніцтвы. Анджэй Пачобут адмовіўся даваць нейкія суду паказаньні й заявіў, што ўлады Беларусі пераследуць яго па палітычным матывам за ягоную грамадскую й палітычную дзейнасць...

Ля будынку суду знаходзіўся таксама Генэральны Консул Рэчы Папалітай у Горадні Анджэй Хадкевіч, які назірае за хадой гэтага палітычнага працэсу.

Вацлаў Галімскі, Горадня