http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157663
АБСЭ ня можа ўвесьці санкцыі супраць Менску
23.06.2011
АБСЭ ня зможа прыняць ніякіх абмежавальных мер у дачыненьні да Беларусі ў сувязі зь ціскам Менску на мясцовую апазыцыю, бо Беларусь, будучы паўнапраўным членам гэтай арганізацыі, зможа заблякаваць любыя падобныя крокі, заявіў генэральны сакратар
АБСЭ Марк Пэрэн дэ Брышамба.
Пры гэтым ён выказаў меркаваньне, што па меры таго, як канфлікт паміж Беларусьсю й іншымі краінамі АБСЭ з-за палітыкі Менску ў дачыненьні да апазыцыі будзе працягвацца, дэбаты на гэтую тэму будуць станавіцца ўсё гарачэйшымі.
Разам з тым, генэральны сакратар АБСЭ адзначыў, што Менск добраахвотна ўзяў на сябе абавязацельствы дапусьціць назіральнікаў АБСЭ на ўсе судовыя працэсы над беларускімі апазыцыянэрамі й выконвае гэтыя абавязацельствы.
Інтэрфакс/аз