http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157664

Грыбаўскайце: санкцыі ЭЗ безсэнсоўныя

23.06.2011
Прэзыдэнт Летувы лічыць безсэнсоўным пашырэньне эканамічных санкцыяў супраць Беларусі, паколькі такія меры ніколі не апраўдваюцца.
  
„Гэтыя санкцыі накіраваныя супраць канкрэтнага чалавека, які знаходзіцца ў сьпісе ў якасьці блізкага паплечніка кіраўніка адміністрацыі й лідара Беларусі. Таму яны надзвычай мэтавыя й вельмі невялікія”, - заявіла яна.
 
У панядзелак ЭЗ упершыню прымяніў санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускага бізнэсу. Cанкцыі накіраваныя супраць кампаніяў дарадцы Аляксандра Лукашэнкі Ўладзімера Пефціева.

Кіраўнікі МЗС краінаў ЭЗ таксама пашырылі кола асоб, якім забаронены ўезд у ЭЗ.
 
Інтэрфакс/аз