http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157667

У Брусэлі агавораць грэцкі крызіс

23.06.2011
Сёньня ў Брусэлі пачаўся двухдзённы саміт кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў Эўрапейскага Зьвязу. Галоўная тэма сустрэчы – крызыс у Грэцыі.
 
Нагадаем, у апошні панядзелак міністры фінансаў зоны эўра далі грэцкім уладам два тыдні на ўвядзеньне канкрэтных дзеяньняў з мэтай ажыцьцяўленьня пляну ашчаднасьцяў. Гэта галоўная ўмова атрыманьня Грэцыяй чарговага крэдыту ў памеры 12 мільярдаў
эўра ў рамках дапамогі для пераадоленьня вострага фінансавага крызісу.
 
Апрача таго, прадстаўнікі чальцоўскіх краінаў ЭЗ абмяркуюць таксама сытуацыю ў Лібіі, Сырыі ды будучае далучэньне Харватыі да эўрапейскай супольнасьці.
 
аз