http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157675

Бузэк: учарашняя дэманстрацыя, гэта маўклівы пратэст беларусаў

23.06.2011

Старшыня Эўрапейскага парлямэнту заклікаў беларускія ўлады да неадкладнага вызваленьня затрыманых учора дэманстрантаў, у тым ліку журналістаў.

„Сапраўдныя лідары слухаюць голас свайго народа, дыктатары - зачыняюць яго прадстаўнікоў у турмах за справядлівыя патрабаваньні", - заявіў Ежы Бузэк.

Ён рашуча асудзіў жорсткую рэакцыю беларускіх уладаў на мірныя дэманстрацыі. У ацэнцы палітыка, гэткая сытуацыя ня можа даўжэй працягвацца, і таму неабходныя зьмены, падобным чынам, як гэта адбылося ў дзяржавах Паўночнай Афрыкі. Тым часам рэпрэсіі з боку ўладаў толькі набліжаюць непазбежнасьць гэтых пераменаў, - лічыць Бузэк.

Бузэк запэўніў, што Эўрапарлямэнт патрымлівае беларускі народ ды будзе падтрымліваць яго на шляху ў супольную эўрапейскую будучыню. Бузэк таксама адобрыў эканамічныя санкцыі, уведзеныя ЭЗ у дачыненьні да беларускага рэжыму.

аз