Ва Ўроцлаве праходзіць першы Польска-Расейскі кангрэс сродкаў масавай інфармацыі. Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў лічыць, што гэтае мерапрыемства прычыніцца да паляпшэньня адносін паміж дзьвюмя краінамі. Кіраўнік Расейскай Фэдэрацыі накіраваў удзельнікам ліст, які ва Ўроцлаве зачытаў міністар культуры Расеі Аляксандар Аўдзееў.
Мэта кангрэсу – інтэнсіфікацыя дыялёгу паміж краінамі ды змаганьне са стэрэатыпамі. У лісьце Дзьмітрый Мядзьведзеў выказаў спадзяваньне, што ініцыятыва паслужыць паглыбленьню даверу.
Удзел у кангрэсе прымаюць сустаршыні польска-расейскай Групы па цяжкіх пытаньнях, былыя міністры замежных спраў дзьвюх краін, палітолягі, прадстаўнікі сьвету культуры, каталіцкага касьцёла ды праваслаўнай царквы. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічаюць журналісты Польскага радыё. Заўтра ў рамках кангрэсу пройдзе панэльнае паседжаньне, арганізаванае нашай радыёстанцыяй, і прысьвечанае вобразу Польшчы ў расейскіх СМІ й наадварот – Расеі ў польскіх СМІ.
вс