http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157710

Першы ў Эўропе Boeing 787 Dreamliner - для LOT

24.06.2011

Boeing 787 Dreamliner – адзін з найбольш сучасных пасажырскіх самалётаў сьвету – сёньня прызямліўся ў варшаўскім аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэна. Неўзабаве польская нацыянальная авіякампанія LOT будзе мець у авіяпарку восем такіх ляйнэраў. Польскія авіялініі зьяўляюцца першай у Эўропе кампаніяй, якая атрымала згаданыя паветраныя судны. Сустрэць сучасны самалёт прыбылі ў аэрапорт сотні жыхароў Варшавы ды журналісты.
Новы Boeing дазволіць перавозіць пасажыраў на далёкія адлегласьці ў надзвычай камфортных умовах. У кабіне аўтаматычнае сьвятло прыстасоўваецца да атмасфэрных умоваў за бортам, а зьмена ціску пры ўзьлёце ды пасадцы стане амаль неадчувальнай для пасажыраў. Boeing 787 Dreamliner у большай ступені зроблены з вуглевалакна з выкарыстаньнем алюмініевых элемэнтаў. Польская авіякампанія будзе выкарыстоўваць новыя самалёты на далёкіх трасах. У сувязі з павелічэньнем авіяпарку LOT плянуе пашырыць сетку спалучэньняў, у прыватнасьці, адчыніць новыя маршруты ў краіны Азіі.   

вс