http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157729

Беларусь пагадзілася на стрэс-тэст

24.06.2011

Беларусь і яшчэ шэсьць краінаў, якія не ўваходзяць у склад  Эўразьвязу, пагадзіліся правесьці стрэс-тэсты сваіх АЭС.  Пра гэта гаворыцца ў дэклярацыі, якую прадстаўнікі Беларусі, Армэніі, Харватыі, Расеі, Швайцарыі, Турцыі і Ўкраіны падпісалі ў прысутнасьці эўракамісара па энэргетыцы Гюнтэра Этынгера.

Этынгер назваў падпісаньне дэклярацыі "вялікім агульным крокам наперад" як для ЭЗ, так і для краін-суседзяў, паведамляе прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі.

Згодна з дакумэнтам, краіны правядуць тэсты сваіх АЭС з дапамогай працэдур, распрацаваных ЭЗ.

Таксама была ўзгоднена магчымасьць правядзеньня ацэнкі вынікаў тэстаў незалежнымі экспэртамі зь іншых краін.

Крытэрыі прадугледжваюць, што ў рамках правядзеньня стрэс-тэстаў асаблівую ўвагу трэба аддаць тэхнічнай гатоўнасьці АЭС да супрацьстаяньня прыродным катаклізмам: землятрусам і паводкам.

кр/ svaboda