http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157739

У Сірыі гінуць людзі

24.06.2011

Сёньня ў Сірыі паліцыя адкрыла агонь па дэманстрантах у горадзе Аль-Кісуах на поўдзень ад Дамаска. Як паведамляюць інфармагенцтвы, ад куль загінуў адзін чалавек, дзевяць пратэстуючых атрымалі раненьні.
У цэлай Сірыі сёньня, пасьля традыцыйных мусульманскіх малітваў у пятніцу, прайшлі акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада. У Дамаску, Хомсе, Хаме ды іншых гарадах дэманстранты выйшлі на вуліцы пад лёзунгам "Башар - больш ня мой прэзыдэнт", “Людзі ня хочуць рэжыму” ды іншымі.

вс