Эканамічная мадэль Беларусі вычарпала свае магчымасьці - Сусьветны банк.
Уладам Беларусі варта прыняць неадкладныя меры па барацьбе з крызысам і правесьці структурныя рэформы, заявіў на прэс-канфэрэнцыі прадстаўнік Сусьветнага банку. Дырэктар аддзела Ўкраіны, Беларусі й Малдовы Марцін Райзэр падкрэсьліў, што эканамічная мадэль Беларусі вычарпала свае магчымасьці.
Паводле Райзэра, для пераадоленьня крызысу Беларусі неабходна правядзеньне глыбокіх рэформ, а ў якасьці адной са структурных мер ён назваў прыватызацыю, якая дазволіць павялічыць долю прыватнага сэктара ў эканоміцы.
Да ліку іншых мер ён таксама аднёс узмацненьне жорсткасьці макраэканамічнай палітыкі. На думку прадстаўніка Сусьветнага банку, мяккая грашова-крэдытная палітыка стала адной з прычын крызысных зьяў, зь якімі сутыкнулася Беларусь у апошнія месяцы.
Сусьветны банк, паведаміў Марцін Райзэр, зьвязвае выдзяленьне фінансавай падтрымкі Беларусі з новай праграмай супрацоўніцтва афіцыйнага Менска й Міжнароднага валютнага фонду.
Нагадаем, беларускі ўрад зьвярнуўся ў МВФ з просьбай аб пачатку новай крэдытнай праграмы. У рамках новай праграмы краіна плянуе прыцягнуць ад 3,5 да 8 млрд. даляраў.
вс