http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157752

МЗС: Кадафі не зьбіраецца ў Беларусь

25.06.2011

Муамар Кадафі не вядзе перамоваў наконт прыезду ў Беларусь. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных, паведамляе “Інтэрфакс”.

Паводле прадстаўніка МЗС, лідар Лібійскай Джамахірыі не зьбіраецца ў Беларусь. “Гэтыя здагадкі зьяўляюцца домысламі й безпадстаўнымі спэкуляцыямі, якія ня маюць нічога агуальнага з рэальным станам рэчаў” – заявіў Савіных.

Пра магчымасьць прыезду Кадафі ў Беларусь заявіў на днях у інтэрвію італьянскай  прэсе экс-міністар замежных справаў Лібіі Абдурахман Махамэд Шалгам. Калі ў краіне пачаліся пратэсты, былы паплечнік палкоўніка Кадафі перайшоў на бок апазыцыі. Паводле Шалгама, Кадафі вядзе перамовы зь беларускімі ўладамі й наконт разьмяшчэньня ў краіне свайго капіталу.

дг