http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157757

Вяртаецца кантроль на межах Шэнгенскай зоны

25.06.2011

Кіраўнікі краін эўрапейскай супольнасьці пагадзіліся на часовае вяртаньне памежных кантроляў унутры ЭЗ. Гэты крок прымаецца ў сувязі з масавым наплывам імігрантаў. Памежны кантроль будзе датычыць выключна грамадзянаў з па-за ЭЗ. Вяртаньня кантролю патрабавалі, у прыватнасьці, Францыя й Італія, якія на сабе адчулі наплыў імігрантаў з Паўночнай Афрыкі. Эўрапейская камісія мае час да восені, каб апрацаваць і прадставіць прапанову ў справе рэформы Шэнгенскай зоны.

кр